Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Установы адукацыі

Пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх акупантаў у горадах і вёсках засталося шмат дзяцей-сірот. У жніўні 1944 г., згодна з рашэннем Брэсцкага аблвыканкама, для дзяцей загінуўшых воінаў і партызан, якія пражывалі на тэрыторыі Брэсцкай вобласці, быў арганізаваны Кобрынскі спецыяльны дзіцячы дом № 1. На працягу 1944–1953 гг. у ім выхоўваліся дзеці-сіроты, якія засталіся без бацькоў.

23 верасня 1953 г. перайменаваны ў Кобрынскі дашкольны дзіцячы дом № 1. Установа адкрылася для дзяцей-сірот і дзяцей ва ўзросце ад 3 да 7 гадоў, якія засталіся без бацькоўскай апекі. Дзіцячы дом быў прызначаны выключна для дашкольнікаў, спецыялізаваўся на рабоце з дзецьмі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Спачатку ён размяшчаўся ў трох будынках па вул. Матросава і ў адным — па вул. Савецкай. У 1968 г. пабудаваны новы будынак па вул. Спартыўнай, 59. Дырэктарам на момант заснавання была Зінаіда Сцяпанаўна Буракова, якую ў 1974 г. змяніла С. І. Клімава.

Установа адукацыі «Кобрынскі дзяржаўны політэхнічны каледж» мае багатую гісторыю. Навучальная ўстанова неаднаразова рэарганізоўвалася і мяняла назвы, але ўвесь час была накіравана на падрыхтоўку спецыялістаў для будаўнічай галіны краіны і рэгіёна.

Кобрынскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 102 будаўнікоў было створана ў кастрычніку 1968 г. на базе трэста «Брэстсельбуд». Размясцілася ПТВ № 102 у інтэрнаце былога ПМК-70 на пл. Леніна. Першы набор склаў усяго 88 чалавек. Спачатку навучанне вялося па простых будаўнічых спецыяльнасцях: маляр, муляр, тынкоўшчык, цясляр. Першы выпуск навучэнцаў адбыўся ў снежні 1969 г. 

У 1960-я гг. у краіне сярод школьнікаў шырока разгарнуўся рух юных натуралістаў, у многіх гарадах пачалі стварацца ўстановы адукацыі — станцыі юннатаў. У снежні 1967 г. такая станцыя была створана ў г. Кобрыне Брэсцкай вобласці. Яна стала не толькі метадычным цэнтрам, але і цэнтрам працоўнай і прафесійнай арыентацыі вучняў школ горада і раёна.

Пасля Вялікай Айчыннай вайны востра адчуваўся недахоп кваліфікаваных кадраў у сельскай гаспадарцы. Пастановай Савета Міністраў БССР № 1659 ад 29 жніўня 1946 г. быў створаны Пінскі сельскагаспадарчы тэхнікум Міністэрства земляробства БССР. Загадам па Міністэрству земляробства СССР № 810 ад 14 кастрычніка 1946 г. замест сельскагаспадарчага тэхнікума быў арганізаваны Пінскі гідрамеліярацыйны тэхнікум.

Гісторыя Кобрынскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя сферы абслугоўвання пачынаецца 7 красавіка 1981 г. з загада Дзяржаўнага камітэта БССР па прафтэхадукацыі і Міністэрства лёгкай прамысловасці БССР № 79/121 «Аб адкрыцці ў г. Кобрыне тэхнічнага вучылішча». Сваім існаваннем вучылішча абавязана Кобрынскай прадзільна-ткацкай фабрыцы «Ручайка». Будаўніцтва буйнога тэкстыльнага прадпрыемства запатрабавала адкрыцця прафесійнай навучальнай установы. Так з’явілася тэхнічнае вучылішча № 153, дырэктарам якога быў прызначаны Георгій Віктаравіч Амельянюк.

Загадам Дзяржаўнага камітэта БССР па прафтэхадукацыі ад 25 снежня 1985 г. быў створаны абласны Дом тэхнічнай і мастацкай творчасці ўпраўлення прафтэхадукацыі Брэсцкага аблвыканкама ў г. Пінску. Новая ўстанова адукацыі адкрылася 5 лютага 1986 г., яе дзейнасць была накіравана на раскрыццё і рэалізацыю здольнасцей навучэнцаў устаноў прафесійнай і спецыяльнай адукацыі.